асна́цкі, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае дачыненне да аснача, аснацтва. Аснацкая песня. □ І долечку сірочую хрысціла бабка з вокан, каб толькі не сурочыла зайздрослівае вока. Ды вытрымка аснацкая яго [Ульянава] вяла ў навуку па Волзе ўверх: юнацкая Казань шуміць на вулках. Вялюгін.
асна́ч, ‑а, м.
Уст. Працаўнік на сплаве лесу; плытагон. Дзьме вецер у твар аснача маладога... Удалеч імкнецца Дзвіна. Зарыцкі. Каля кроснаў — ткачы, На плытах — асначы, На палях за плугамі — аратыя. Дзяргай.
асна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Уст. Займацца аснацтвам.
асна́шчанасць, ‑і, ж.
1. Забяспечанасць чаго‑н. снасцямі.
2. Забяспечанасць тэхнічнымі сродкамі, абсталяваннем. Тэхнічная аснашчанасць сельскай гаспадаркі.
асна́шчанне, ‑я, н.
Снасці, прылады, якімі што‑н. забяспечваецца; аснастка. Аснашчанне рыбалавецкага судна.
асна́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аснасціць.
аснашча́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да аснашчаць.
аснашча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аснасціць.
асна́шчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. аснашчваць — аснасціць.