Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арыенталі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па арыенталістыцы; усходазнавец.

арыенталі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць гісторыю, эканоміку, мовы, мастацтва і пад. краін Усходу; усходазнаўства.

арыента́льны, ‑ая, ‑ае.

Характэрны для краін Усходу; усходні. Арыентальны стыль у выяўленчым мастацтве.

[Лац. orientalis — усходні.]

арыента́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. арыентаваць, арыентавацца (у 1 знач.); вызначэнне свайго месцазнаходжання.

2. перан. Уменне разабрацца ў якіх‑н. пытаннях, абставінах і пад.; дасведчанасць у чым‑н. Добрая арыентацыя ў новай літаратуры.

3. перан.; на каго-што і без дап. Накіраванасць навуковай, грамадскай і інш. дзейнасці, якая вызначаецца разлікам на каго‑, што‑н., залежнасцю ад каго‑, чаго‑н. Арыентацыя на народную мову.

[Фр. orientation.]

арыенці́р, ‑а, м.

1. Указальнік, указальная прылада для арыентацыі. Светлавы арыенцір.

2. Асобны прадмет на мясцовасці, з дапамогай якога лёгка разабрацца, арыентавацца.

3. перан. Кірунак дзейнасці, мэта, устаноўка, арыентацыя. Выбраць надзейны арыенцір. □ Лепшыя ўзоры вуснай народнай творчасці служылі арыенцірам для перадавых беларускіх пісьменнікаў, указваючы ім шлях да сапраўднай народнасці і рэалізму. Ларчанка.

арыенці́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да арыенціра (у 1, 2 знач.). Арыенцірная схема.

арыенціро́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць, прызначаны для арыенціроўкі. Арыенціровачны пункт, палёт.

2. Патрэбны або дастатковы для арыенціроўкі, прыблізны, папярэдні. Арыенціровачныя даныя. Арыенціровачная глыбіня. Арыенціровачны тэрмін, каштарыс.

арыенціро́ўка, ‑і, ж.

Тое, што і арыентацыя.

арые́та, ‑ы, ДМ арыеце, ж.

Спец. Невялікая арыя, якая адрозніваецца звычайна прастатой перадачы і песенным характарам мелодыі.

[Іт. arietta.]

ары́ец,

гл. арыйцы.