Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асмалі́ць 1, асмалкі, асмаліш, асмаліць; зак., каго-што.

Тое, што і абсмаліць ​1.

асмалі́ць 2, асмалю, асмаліш, асмаліць; зак., што.

Тое, што і абсмаліць ​2.

асма́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. асмальваць — асмаліць ​1.

асма́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да асмаліцца ​1.

2. Зал. да асмальваць.

асма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асмаліць ​1.

асма́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асманаў, належыць ім (у афіцыйных назвах, якія адносяцца да старой султанскай Турцыі); тое, што і турэцкі. Асманская імперыя.

асма́ны, ‑аў.

Старая назва туркаў. (Паводле імя султана Асмана І, заснавальніка Асманскай імперыі).

асматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да осмасу. Асматычны ціск.

асме́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. асмейваць — асмяяць.

асме́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да асмейваць.

асме́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асмяяць.