Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сігнату́ра, ‑ы, ж.

1. Частка рэцэпта з указаннем спосабу прыёму лякарства; копія рэцэпта, якая прыглядаецца да выдадзенага аптэкай лякарства.

2. У паліграфіі — лічба, якая абазначае парадкавы нумар друкаванага аркуша ў кнізе ці часопісе (друкуецца злева ўнізе на першай старонцы кожнага аркуша).

[Лац. signatura ад signo — абазначаю, указваю.]

сігнату́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сігнатуры, з’яўляецца сігнатурай. Сігнатурны ярлык. Сігнатурная лічба.

сігнату́ршчык, ‑а, м.

Тое, што і сігнарант.

сігнату́ршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да сігнатуршчык.

сіго́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сіга. Сіговая ікра. // Звязаны з лоўляй сіга. Сіговы промысел. // Зроблены, прыгатаваны з сіга, з сігом. Сіговая юшка.

2. у знач. наз. сіго́выя, ‑ых. Род рыб сямейства ласасёвых, які ўключае сіга, омуля, рапушку і інш.

сігра́н, ‑у, м.

Сінтэтычны граніт, дэкаратыўны камень, які здабываецца ў плавільных печах і выкарыстоўваецца як абліцовачны матэрыял.

сігура́нца, ‑ы, ж.

Гіст. Палітычная паліцыя ў манархічнай Румыніі; ахранка.

[Рум. siguranţă.]