сівава́ты, ‑ая, ‑ае.
Злёгку, не зусім сівы (у 1, 2 і 4 знач.). Сіваватыя бровы. □ На круглым твары цаглянага колеру тырчэлі сіваватыя тоўстыя вусы. Бядуля. Рассунуў баравік ля хвоі Мох сіваваты над сабой. Ляпёшкін.
сіваву́сы, ‑ая, ‑ае.
З сівымі вусамі. Пажылы, друзлы сівавусы палкоўнік сядзеў у штабе польскай дывізіі, схіліўшыся над ваеннай тапаграфічнай картаю Палескага раёна. Колас.
сівагало́вы, ‑ая, ‑ае.
З сівой галавой. [Яраш] бадай пакутаваў, калі бачыў, што маладыя ўрачы баяцца яго і праяўляюць залішнюю пачцівасці, быццам ён сапраўды сівагаловы прафесар, сусветнае свяціла. Шамякін.
сівагра́к, ‑а, м.
Тое, што і сіваваронка. Маляўнічая афарбоўка сіваграка надае яму незвычайны, нетутэйшы выгляд. В. Вольскі.
сівагры́вы, ‑ая, ‑ае.
З сівой грывай. Сівагрывы конь. / у вобразным ужыв. Заглядзіцца месяц сівагрывы, Дол пакрые тонкім серабром. Лявонны.
сіваду́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Помесь чорна-бурай і рыжай лісы.
сіваду́шкавы, ‑ая, ‑ае.
З цёмна-шэрай шэрсцю на шыі і бруху і карычнева-бурай спінкай (пра лісу і яе футра). Сівадушкавая ліса. Сівадушкавае футра.
сіва́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і сіўка. Антось на полі кончыў дзела І выпраг коніка сівога, Свайго памочніка старога. Сівак з вялікім здавальненнем Прайшоўся вольна загуменнем. Колас. Я лёгка, з аглоблі, сеў на нізенькага сівака. Якімовіч.
сівала́пы, ‑ая, ‑ае.
Разм. уст. Неадукаваны, грубы.
сіве́нькі, ‑ая, ‑ае.
Памянш.-ласк. да сівы. Дзеду было гадоў шэсцьдзесят пяць: сівенькі, худы, з ружовай лысінай. Бядуля. Папараць абсела мятліца, сівенькая, дробненькая — дрыжыць нават тады, калі няма ветру. Пташнікаў.