Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

полімерызава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які падвергся полімерызацыі. Полімерызаваныя малекулы.

полімерызава́цца, ‑зуецца; незак.

Падвяргацца полімерызацыі.

полімерыза́тар, ‑а, м.

Спец. Рэактар для полімерызацыі.

полімерыза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Працэс утварэння палімераў.

[Ад грэч. polymerēs — разнастайны.]

полімеры́я, ‑і, ж.

Спец. З’ява генетычнай сувязі палімера з простай малекулай, у выніку чаго малекулярная вага палімера кратна малекулярнай вазе простай малекулы.

[Грэч. polymereia — наяўнасць многіх частак.]

поліметалі́чны, ‑ая, ‑ае.

Такі, у склад якога ўваходзіць некалькі металаў (пра руду). Поліметалічныя руды. // Заняты апрацоўкай такой руды. Поліметалічны камбінат.

поліметры́я, ‑і, ж.

1. У вершах — спалучэнне ў адным паэтычным творы частак, напісаных рознымі памерамі.

2. У музыцы — адначасовае спалучэнне двух і больш розных тактавых памераў.

[Ад грэч. poly — многа і metron — мера, памер.]

полінеўры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Спец. Паражэнне перыферычных нерваў.

[Ад грэч. poly — многа і neyron — жыла, мускул.]

полінеўрыты́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да полінеўрыту, звязаны з полінеўрытам.

полірытмі́я, ‑і, ж.

Адначасовае спалучэнне ў музычным творы двух ці некалькіх рытмаў.

[Ад грэч. poly — многа і rhythmós — рытм.]