Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

по́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Спец. Назва дэталей у выглядзе кольца або паўкольца, якія злучаюць што‑н.

2. Вяровачка, раменьчык і пад., за якія чапляюць, падвязваюць што‑н. Па абодва бакі ў .. [чалавека] віселі, скрыжаваныя на грудзях і плячах почапкамі, торбы. Галавач. За .. [ваўкадавам] у траве валачылася-скакала доўгая раменная почапка. Быкаў.

по́чвеніцтва, ‑а, н.

Гіст. Напрамак у рускай грамадскай думцы 60‑х гг. 19 ст., які з’яўляўся разнавіднасцю славянафільства.

по́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Тое, што і пупышка (у 1 знач.). Памалу ажываў лес, набрынялі почкі на бязлістых чорных галінах дрэў. Краўчанка.

по́чут, ‑у, м.

У выразе: і почуту няма — нічога не чуваць (пра каго‑, што‑н.).

по́чырк, ‑у, м.

Уласцівая каму‑н. манера пісьма. Своеасаблівым уборыстым, але даволі выразным почыркам спісаны старонка за старонкай у агульных сшытках і самаробных запісных кніжках. С. Александровіч. Бацька пісаў буйным прыгожым почыркам. Чарнышэвіч. // перан. Спосаб, стыль дзейнасці, характэрны для каго‑н. У .. рэжысёрскім почырку своеасабліва спалучаюцца фантастыка і рэалізм. «ЛіМ».

•••

Канцылярскі почырк — выразны, аднастайна прыгожы почырк.