по́за, ‑ы, ж.
1. Становішча цела, пастава. Не разважаючы многа, дастаў Цімох з-за пояса гранату, заняў зручную позу, каб кінуць яе, улучыўшы адпаведную хвіліну. Колас. [Доктар] нават не перамяніў позы, а як ляжаў нічком, так і астаўся. Васілевіч.
2. перан. Прытворства, няшчырыя паводзіны. У .. [Гальвасавым] пісьме не было анізвання якой бы там ні было позы, ці фразы. Чорны.
•••
Стаць у позу гл. стаць.
[Фр. pose.]
по́зва, ‑ы, ж.
Пісьмовае паведамленне аб выкліку куды‑н., павестка. Лабановіч зірнуў на паперку: гэта была позва ад Віленскай судовай палаты з’явіцца на суд. Колас. У кішэні ляжала позва з’явіцца на зборны пункт ваенкамата з патрэбнымі рэчамі. Лужанін. Позва загадвала .. [дзядзьку Мікіту] ў панядзелак з’явіцца ў суд. Сіпакоў.
по́зех, ‑у, м.
Міжвольны глыбокі ўдых і выдых з шырока разяўленым ротам, а таксама гук, які ўзнікае пры гэтым; зявок. Я веру поўдню. Казкі не лапоча ён І позехам даўгім не крывіць рот, А моўчкі ўсмак працуе заклапочана Ды рукавом з ілба сцірае пот. Бураўкін.
по́зірк, ‑у, м.
Накіраванасць зроку на каго‑, што‑н.; погляд. Аксана паглядзела на Васіля. Той спакойна вытрымаў яе позірк. Кавалёў. Мірон Сцяпанавіч, адхіліўшы газету, сустрэў мяне дабрадушным позіркам паверх акуляраў. Ракітны.
•••
Абвесці позіркам гл. абвесці.
Скрыжаваць позіркі гл. скрыжаваць.
(Як) позіркам абняць гл. абняць.
по́зна,
1. прысл. Пад канец якога‑н. часу, калі прайшла большая частка яго. Госці разышліся позна ўночы, але Мікола не адразу лёг спаць. Краўчанка.
2. безас. у знач. вык. Пра позні час. Было ўжо і сапраўды позна, і Салаўёў не стаў затрымліваў сябра. Шахавец.
3. прысл. Пасля звычайнага, устаноўленага часу. Участак быў засеяны позна, у чэрвені, і цяпер авёс толькі пачаў выходзіць у трубку. Асіпенка. Міхалка ўстаў позна, ніхто яго не турбаваў. Чорны.
4. безас. у знач. вык. Аб прапушчаным зручным моманце. Толя з Міхасём убачылі .. [салдат] зусім блізка — метраў за трыста, на дарозе. Уцякаць было позна. Якімовіч.
познаспе́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць познаспелага.
познаспе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які позна спее. Познаспелая пшаніца.
познацве́т, ‑у, Ж-цвеце, м.
Шматгадовыя травы сямейства лілейных.
по́зні, ‑яя, ‑яе.
1. Які набліжаецца да канца (пра норы дня, года, жыцця і пад.). Мікола вярнуўся дахаты познім адвячоркам. Якімовіч. І поле паміж двух лясоў вабіла .. [Колю] ў свежы вецер і жоўтыя колеры позняй восені. Чорны. // Які знаходзіцца на апошняй стадыі, ступені свайго развіцця. Позні рамантызм.
2. Які затрымаўся з наступленнем, запознены. Позні прыход. □ Філістовіча пасадзілі ў самы кут, стары сеў з аднаго боку позняга госця, сын — з другога. Паслядовіч. На позні абед вярнуўся бацька. Паўлаў. Ранняя птушка крылкі цярэбіць, а позняя вочкі трэ. Прыказка. // Які доўга і паволі расце і спее (пра расліны); познаспелы. Увосень, пад поўдзень,.. разгорнецца дзе над каляінай позні, сіратлівы малачайнік. Чорны. Васіль Іванавіч не здзівіўся, калі сустрэў на полі цэлае звяно дзяўчат, якія капалі познюю бульбу. Лынькоў.
по́зны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і позні. Ужо позны час, глыбока ночка, А хлапчукі сядзяць маўкліва І навакол глядзяць пужліва. Колас. Ўжо пара мне дадому збірацца, — Вечар позны, а час не стаіць. Багдановіч. — Прыйшлі багатыя і дурныя людзі і забілі .. [птушку] і піскляняты цяпер прападуць: вывадак позны. Самуйлёнак. Мой сябар.. моцна лае мяне за такое пазнае спаннё. Трэба зараз жа ехаць з ім у маёнтак. Бядуля.