позні, ‑яя, ‑яе.

1. Які набліжаецца да канца (пра норы дня, года, жыцця і пад.). Мікола вярнуўся дахаты познім адвячоркам. Якімовіч. І поле паміж двух лясоў вабіла .. [Колю] ў свежы вецер і жоўтыя колеры позняй восені. Чорны. // Які знаходзіцца на апошняй стадыі, ступені свайго развіцця. Позні рамантызм.

2. Які затрымаўся з наступленнем, запознены. Позні прыход. ▪ Філістовіча пасадзілі ў самы кут, стары сеў з аднаго боку позняга госця, сын — з другога. Паслядовіч. На позні абед вярнуўся бацька. Паўлаў. Ранняя птушка крылкі цярэбіць, а позняя вочкі трэ. Прыказка. // Які доўга і паволі расце і спее (пра расліны); познаспелы. Увосень, пад поўдзень,.. разгорнецца дзе над каляінай позні, сіратлівы малачайнік. Чорны. Васіль Іванавіч не здзівіўся, калі сустрэў на полі цэлае звяно дзяўчат, якія капалі познюю бульбу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)