Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

по́хапкам, прысл.

Разм. Вельмі хутка, спяшаючыся. Галя хуценька, похапкам надзела сукенку, прышпіліла як папала косы і выйшла ў першы пакой. Сабаленка.

по́хва, ‑ы, ж.

1. Уваходная частка жаночых палавых органаў.

2. Ніжняя частка ліста, якая ў выглядзе трубкі ахоплівае сцябло ў некаторых раслін.

3. Тое, што і ножны ​1. [Тапурыя] выняў з похвы і заткнуў за пояс нож. Самуйлёнак. [Мікола] выцягнуў з похвы фінку, адкрыў бляшанку кансерваў, адрэзаў хлеба. Новікаў.

по́хвенны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да похвы (у 1, 2 знач.).