пот, ‑у, М поце; мн. паты, ‑оў; м.
1. Празрыстая вадкасць, якая выдзяляецца асобымі падскурнымі залозамі. Васіль выціраў рукой твар, па якому, нібы гарошыны, даганялі адна другую кроплі поту. Васілевіч. // Выдзяленне гэтай вадкасці. Працаваць да поту.
2. Разм. Вільготны налёт на паверхні прадметаў, які ўтвараецца ад сутыкнення іх з цёплым паветрам. Туманіліся пылам і потам агромністыя пішы вокан. Гартны.
•••
Абліцца (халодным, сцюдзёным) потам гл. абліцца.
Да крывавага поту — да поўнага знясілення (працаваць, мучыцца і пад.).
Да сёмага (дзесятага) поту — да поўнай знямогі, стомы.
Заліцца потам гл. заліцца.
Ліць пот гл. ліць.
Потам і кроўю — з вялікімі намаганнямі, з вялікімі цяжкасцямі (здабываць, заваёўваць і пад.).
Сагнаць сем патоў з каго гл. сагнаць.
потааддзяле́нне, ‑я, н.
Аддзяленне ў млекакормячых поту спецыяльнымі потавымі залозамі.
по́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да поту; які выдзяляе пот. Потавыя залозы.
потавыдзяле́нне, ‑я, н.
Тое, што і потааддзяленне.
по́тайкам, прысл.
Тое, што і тайком. Пісару здавалася, што яго жонка потайкам сустракаецца з прыгожым Івашом. Колас.
по́тарч, прысл.
Тое, што і потырч. Мае рукі быццам перасталі мяне слухацца. І нож стаяў неяк потарч, і лушпінне сыпалася ў кошык вельмі тоўстае. Гроднеў. Турчыновіч не ўстаяў на нагах і паляцеў потарч. Гурскі.
по́тнік, ‑а, м.
Мяккая падкладка з лямцу і скуры для засцярогі спіны каня ад намулаў.
по́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты потам. Сціхлі і музыканты.. Яны выціралі хусцінкамі потныя твары. Лынькоў. Кісель нарэшце скончыў сваю прамову і, выціраючы хусткай шыю і шырокі потны лоб, пайшоў на сваё месца ў прэзідыуме. Паслядовіч.
2. Тое, што і запацелы. Потныя шыбы.
по́тым, прысл.
Праз некаторы час. — Ідзіце, дзядзька Ахрэм, ідзіце... Я потым прыйду... Зарэцкі. // Пасля чаго‑н., затым. Нарэшце паплавок таргануўся, спачатку паверсе, потым імкліва нырнуў у глыбіню. Хомчанка. Перш сварыўся на яго бацька, потым бачыць — нічога не парадзіш, калі ў сына такая ахвота. Якімовіч.
по́тырч, прысл.
1. Стаўма, старчаком, у вертыкальным становішчы. [Апейка] зноў убачыў, як зрушыла, нахілілася, коса папаўзла сцяна; стала потырч, упала ў цемру. Мележ.
2. Тварам уніз; тарчма. Мацвей з разгону насціг яго і так штурхануў у плечы, што той паляцеў потырч і носам зарыў. Лобан. Чачык спатыкнуўся, узмахнуў рукамі і паляцеў потырч з хаты цераз парог. Пташнікаў.