по́кат, ‑у, М ‑наце, м.
Тое, што і раскат. Палешукі стаялі, як строгія і справядлівыя суддзі, але сур’ёзныя твары іх часта рабіліся вясёлымі, і дружныя пакаты смеху напаўняла вуліцу. Колас.
по́катам, прысл.
1. Адзін каля аднаго, без асобага парадку (ляжаць, спаць і пад.). Начавалі [студэнты] покатам на сене ў вялікай пуні. Грахоўскі. Покатам ляжалі выносныя сосны, ляжалі ўдоўж і накрыж. Пестрак.
2. Коцячы (рухаць, перамяшчаць і пад.). Два калгаснікі канём.. вытралёўвалі бярвенн[е] да дарогі і тут жа покатам грузілі на машыны. Дуброўскі.
по́каўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Р мн. ‑кавак; ж.
Тое, што і пупышка (у 1 знач.). Адны толькі паважныя дубы, узбагачаныя вопытам жыцця за свой доўгі век, не вельмі спяшаліся расчыняць свае покаўкі. Колас.
по́кацца, ‑аецца; незак.
Разм. Лопацца, распускацца. Ужо набраклі і покаліся ад веснавога соку пупышкі на дрэвах. Паслядовіч.
по́каць, ‑ае; незак.
Разм.
1. Тое, што і покацца.
2. Утвараць пры падзенні гук «пок». Ён ляжаў гэтак нейкі момант, слухаючы, як кулі покаюць недзе паблізу аб мерзлаватую зямлю. М. Ткачоў. Пераспелыя яблыкі ападалі ў цішы садоў і гучна покалі ў зямлю. Сачанка.
по́керны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да покера.
по́кі, прысл. і злучнік.
Абл. Пакуль. — Адцягнем покі што брычку, а перадок няхай тут пабудзе. Жыва, хлопцы, жыва. Колас. І покі ў магілу не лягу — Вы ў сэрцы, Ільіч дарагі. Бялевіч.
по́клад, ‑а, М ‑дзе; мн. паклады, ‑оў; м.
Яйцо або прадмет, падобны на яго, які кладуць там, дзе хочуць каб несліся куры.
по́кліч, ‑у, м.
Кліч, заклік, воклік. Як толькі прагучаў на ўвесь свет магутны покліч Кастрычніка, Міхась Чарот спяшаецца на радзіму. Хведаровіч. Ад Дняпра на Нёман быстры покліч дзеда даляцеў, і няшчадна б’е фашыстаў усенароднай помсты гнеў. Машара. На ціхі Ганін покліч.. [Зіна] не адазвалася. Грамовіч.