мадуля́цыя, ‑і, ж.
1. У музыцы — пераход з адной танальнасці ў другую. // Пералівы, гарманічны пераход у інтанацыі гуку.
2. У радыётэхніцы — змяненне характару ваганняў высокай частаты пад уплывам ваганняў больш нізкай частаты.
3. У кінатэхніцы — ператварэнне электрычных ваганняў, выкліканых гукам, у светавы пучок, які запісвае гукі на гукавой кінаплёнцы.
[Ад лац. modulatio — размернасць.]
мады́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Уст. Жанчына, якая займаецца шыццём моднага жаночага адзення і галаўных убораў.
[Фр. modiste ад mode — мода.]
мадыфікава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. мадыфікаваць.
мадыфікава́цца, ‑куецца; зак. і незак.
1. Відазмяніцца (відазмяняцца).
2. толькі незак. Зал. да мадыфікаваць.
мадыфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
Відазмяніць (відазмяняць), не закранаючы сутнасці.
мадыфіка́тар, ‑а і ‑у, м.
Спец.
1. ‑а. Прыстасаванне, якое мяняе работу, дзеянне машыны.
2. ‑у. Рэчыва, якое садзейнічае змяненню структуры металу.
[Ад лац. modificare — відазмяняць, мяняць форму.]
мадыфікацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мадыфікацыі.
мадыфіка́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Відазмяненне чаго‑н., якое адзначаецца з’яўленнем новых уласцівасцей.
2. Прадмет або з’ява, якія падвергліся такому відазмяненню. Алмаз — мадыфікацыя вугляроду.
[Лац. modificatio.]
мадэлі́зм, ‑у, м.
Канструяванне, пабудова і выпрабаванне мадэлей машын, механізмаў.
мадэлі́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. мадэліраваць.