Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ары́ец,

гл. арыйцы.

арыёза, нескл., н.

Невялікая лірычная арыя, якая чаргуецца з рэчытатывам.

[Іт. arioso.]

ары́йка,

гл. арыйцы.

ары́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да арыйцаў.

ары́йцы, ‑аў; адз. арыец, арыйца, м.; арыйка, ‑і, ДМ арыйцы; мн. арыйкі, арыек; ж.

1. Народы і плямёны, што гаварылі на індаіранскіх мовах, у адрозненне ад суседніх заваяваных імі народаў. У буржуазнай этнаграфіі і антрапалогіі — назва індыйцаў, іранцаў і іншых народаў, якія гавораць на мовах усходняй групы індаеўрапейскіх моў, перанесена пазней на ўсе народы, якія размаўляюць на індаеўрапейскіх мовах.

2. У расісцкай нямецкай літаратуры — прадстаўнік «вышэйшай», нямецкай расы.

[Ад санскр. arya — высакароднага.]

ары́к, ‑а, м.

У Сярэдняй Азіі — абвадняльная канава.

[Цюрк.]

арыстакра́т, ‑а, М ‑раце, м.

Той, хто належыць да арыстакратыі (у 1 знач.).

арыстакра́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да арыстакрат.

арыстакраты́зм, ‑у, м.

Уласцівая арыстакратам манера паводзін, знешняя вытанчанасць.

арыстакраты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць арыстакратычнага.