Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арты́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да артыст.

артысты́зм, ‑у, м.

Высокае майстэрства, віртуознасць. Да гэтага часу я дзівіўся працавітасці, вялікай велічы таго, што зроблена, мужным формам, яснаму зроку мастака, артыстызму, з якім выканана кожная драбніца, і не ведаў, што гэтага мала. Скрыган.

артысты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць артыстычнага; высокае майстэрства, віртуознасць. Артыстычнасць выканання.

артысты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да артыста. Артыстычныя здольнасці. // Уласцівы артысту. Артыстычная натура.

2. Які вызначаецца артыстызмам; майстэрскі, віртуозны.

артышо́к, ‑а, м.

Травяністая расліна сямейства складанакветных з трубчастымі, мясістымі фіялетавымі кветкамі. // Мясістая кветкавая галоўка гэтай расліны, якая ўжываецца ў ежу.

[Ням. Artischoke.]

артэзія́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў глыбокіх ваданосных слаях пад натуральным ціскам; глыбінны. Артэзіянскія воды. // перан. Вельмі глыбокі, глыбінны. Высокая культура творчасці.. заключаецца ў.. выдатным уменні пранікаць у артэзіянскія глыбіні чалавечых сэрцаў. Адамовіч.

•••

Артэзіянскі калодзеж гл. калодзеж.

[Ад назвы фр. правінцыі Артуа (лац. Artesium).]

артэ́рыя, ‑і; Р мн. ‑яў; ж.

1. Крывяносны сасуд, які нясе кроў ад сэрца да розных органаў цела. Лёгачная артэрыя. Сонная артэрыя.

2. перан. Шлях зносін (асабліва водны). Транспартная артэрыя. □ Самая буйная рачная артэрыя Поўначы БССР — Заходняя Дзвіна. Прырода Беларусі.

[Грэч. atrēria.]

артэрыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да артэрыі (у 1 знач.). Артэрыяльная кроў. Артэрыяльны крывяны ціск.

артэрыясклеро́з, ‑у, м.

Хранічнае захворванне артэрый, якое выяўляецца ў патаўшчэнні і пашчыльненні іх сценак.