арга́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Разм.
1. Арганічная хімія.
2. Арганічныя ўгнаенні.
аргані́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Музыкант, які іграе на арганах.
аргані́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да арганіст.
аргані́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць арганічнага 2 (у 2 знач.); непарыўная звязанасць, суцэльнасць.
аргані́чны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да арганізма (у 1 знач.); які характарызуецца жыццёвымі працэсамі; жывы. Арганічнае жыццё. Арганічны свет. Арганічная прырода. // Які ўтварыўся ў выніку разлажэння жывёльных і раслінных арганізмаў; які нагадвае сабой прадукт такога разлажэння. Чым далей у глыбіню возера, тым больш арганічных часцінак прымешваецца ў азёрныя адкладанні. Прырода Беларусі.
•••
Арганічная хімія гл. хімія.
аргані́чны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да органа (у 1 знач.); які датычыцца ўнутранай будовы органаў чалавека. Арганічны парок сэрца.
2. перан. Унутраны, які датычыцца самой сутнасці, асноў чаго‑н.; непарыўна звязаны з чым‑н. Арганічнае адзінства тэорыі з практыкай. □ Сувязь паміж часткамі і цэлым настолькі арганічная, што варта пісьменніку змяніць імя героя, як светацені ў творы перамяшчаюцца. Адамовіч.
арга́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да арганаў. Арганныя трубы. // Прызначаны для выканання на арганах. Арганная музыка. Арганны харал.
аргано́іды, ‑аў; адз. арганоід, ‑а, м.
Спец. Пастаянныя часткі жывёльнай або расліннай клеткі, якія выконваюць пэўныя функцыі ў яе жыццядзейнасці.
арга́ны, ‑аў; адз. арган, ‑а, м.
Духавы клавішны музычны інструмент вялікіх памераў, што складаецца з набору драўляных і металічных труб, у якія мяхамі напампоўваецца паветра. Мяккім музычным громам адклікаюцца арганы. Колас. Мы станавіліся ззаду і слухалі музыку органаў. Чорны. Магутныя гукі арганаў хапалі за душу і паводзілі сум. Карпюк.
[Ад грэч. organon — інструмент.]
аргаты́зм, ‑а, м.
Слова, якое запазычана літаратурнай мовай з якога‑н. арго.
аргаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да арго, да аргатызма.