Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асляпле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. асляпляць — асляпіць і асляпляцца — асляпіцца.

2. перан. Няздольнасць правільна меркаваць пра што‑н.; неразуменне таго, што адбываецца, дзеецца.

асляпля́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць асляпляльнага.

асляпля́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які слепіць вочы сваім вельмі яркім ззяннем, бляскам. Асляпляльная маланка. □ Рассыпаючы асляпляльныя іскры, дзевяцікласнікі раскройвалі на кавалкі заржаўленае цела танка. Скрыпка. Вакол было мора — шырокае, асляпляльнае, гулкае. Лось. // Разм. Бліскуча-белы. Асляпляльны абрус.

2. перан. Які робіць моцнае ўражанне, зачароўвае прыгажосцю, бляскам і пад. Тумілін нёс нам асляпляльную ўсмешку. Савіцкі.

асляпля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да асляпляць.

асляпля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да асляпіць.

асля́ціна, ‑ы, ж.

1. Аслінае мяса.

2. Лаянк. Тое, што і асёл (у 2 знач.).

асмакава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Упадабаць што‑н. па смаку. Люба ўсміхнулася: — Гэта мядзведзі. — І расказала пра тое, як мядзведзі асмакаваліся ў мёдзе. Васілевіч.

асма́лак, ‑лка, м.

Кавалак абвугленага дрэва, галавешка. Яловы асмалак. □ І не было тут жывога месца, Адно чорныя асмалкі абсечаных снарадамі ствалоў. Лойка.

асма́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад асмаліць.

асмалі́цца 1, асмалюся, асмалішся, асмаліцца; зак.

Тое, што і абсмаліцца ​1.

асмалі́цца 2, асмалюся, асмалішся, асмаліцца; зак.

Тое, што і абсмаліцца ​2.