мало́дзіва, ‑а, н.
Падобная на малако вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі ў жанчын і самак млекакормячых перад родамі і некалькі дзён пасля родаў.
мало́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Разм. Тое, што і маладзіца; маладуха. І раптам голас: «Эй, Ігнат! Пацеш малодак і дзяўчат». Колас.
мало́дшы, ‑ая, ‑ае.
1. Якому менш год у параўнанні з кім‑н.; самы малады сярод іншых. Іх было дзве сястры: Марынка і малодшая Ніна. Шыцік.
2. Ніжэйшы чынам, ніжэйшы па службоваму становішчу. Малодшы персанал. □ [Вейс] успомніў, што да гэтага часу не з’явіліся ў камендатуру яго два малодшыя афіцэры. Лынькоў.
3. Пачатковы, ніжэйшы (пра клас, курс і пад.). [Андрэй:] — У малодшых класах я марыў вывучыць мовы ўсіх народаў зямлі. Шамякін.
•••
Малодшы лейтэнант гл. лейтэнант.
мало́йчык, ‑а, м.
1. Уст. і нар.-паэт. Малады чалавек, хлопец; маладзец (у 1 знач.).
2. Пагард. Чалавек амаральных паводзін, які заслугоўвае асуджэння. Уварваўшыся ў вёску, эсэсаўскія малойчыкі без разбору забівалі старых, жанчын, дзяцей. Паслядовіч.
Мало́х 1, ‑а, м. (з вялікай літары).
Кніжн. Ужываецца як сімвал бязлітаснай сілы, якая патрабуе мноства чалавечых ахвяр. Малох вайны.
[Фінікійскае molek ад імя фінікійскага бога сонца, агню і вайны, якому прыносілі ў ахвяру людзей.]
мало́х 2, ‑а, м.
Аўстралійская яшчарка, цела якой пакрыта калючкамі.
[Лац. moloche.]
мало́цца, мелецца; незак.
1. Раздрабняцца на муку, размолвацца. Сухое жыта добра мелецца.
2. Зал. да малоць (у 1 знач.).
мало́ць, мялю, мелеш, меле; незак., што і без дап.
1. Раздрабняць зерне, ператвараючы ў муку, парашок; размолваць. Малоць жыта. Малоць перац. □ [Мікіта:] — Чаго толькі [паравік] не рабіў! І малоў, і малаціў, і крупы драў, і паліваў. Ракітны. // Раздрабняць што‑н., ператвараючы ў дробную аднародную масу. Малоць руду.
2. перан. Разм. Балабоніць, балбатаць, гаварыць абы-што. Болесь завёў мяне ў свой пакой .. і бясконца малоў мне пра сябе самога і пра сваіх родных. Гарэцкі. [Таня:] — Знаеш жа, што твая гутарка пустая, а ўсё мелеш. Новікаў.
•••
Ваду малоць — займацца пустаслоўем, гаварыльняй.
Малоць лухту — тое, што і вярзці лухту (гл. вярзці).
Малоць языком — тое, што і малоць (у 2 знач.).
мало́чаны, ‑ая, ‑ае.
Абмалочаны. Малочаныя снапы. Малочанае збожжа.
малочна...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «малочны», напрыклад: малочнатаварны, малочнакансервавы, малочнакіслы.
малочнакі́слы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які ўтварае, дае малочную кіслату. Малочнакіслыя бактэрыі.