архаіза́цыя, ‑ыі,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuархаі́зм, ‑а,
Застарэлая з’ява, перажытак мінулага.
[Грэч. archaismos.]
арха́іка, ‑і,
Старажытнасць, старадаўнасць, а таксама адметныя рысы старадаўнасці, старажытнасці.
архаі́ст, ‑а,
Той, хто прытрымліваецца старадаўніх форм у літаратурнай або мастацкай творчасці.
архаісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які пераймае старадаўнія формы (пра творы літаратуры, мастацтва).
архаі́чнасць, ‑і,
Уласцівасць архаічнага.
архаі́чны, ‑ая, ‑ае.
Старажытны, старадаўні.
[Грэч. archaios — старажытны.]
архалу́к, ‑а,
Адзенне, якое выйшла з ужытку, род кароткага кафтана, пашытага з каляровай шарсцяной або шаўковай тканіны са зборкай у таліі.
арха́нгел, ‑а,
У хрысціянскай рэлігіі — анёл вышэйшага рангу.
[Ад грэч. archē — пачатак, улада і aggelos — анёл.]
арха́нгельскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да архангела.