асла́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад аслабіць.
2. у знач. прым. Знясілены, пазбаўлены сілы. // Зменшаны ў сіле чаго‑н. // Менш сцягнуты, сціснуты.
асла́блы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і аслабелы. Празвінеў трамвай, засвяціўшы вокнамі, нібы дапамагаючы аслабламу восеньскаму сонцу. Шахавец.
аслабля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да аслабляць.
аслабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да аслабіць.
асла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аслаб, ‑ла; зак.
Разм.
1. Тое, што і аслабець.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць менш нацягнутым, тугім. Бабуля ляжыць галавой на покуце, нізка над вачыма абвязаная хусткай, якая аслабла і аб’ехала на вочы. Брыль.
•••
Аслаблі гайкі ў каго гл. гайка.
аслані́ць, асланю, аслоніш, аслоніць; зак., каго-што.
Разм. Ахінуць, акружыць, засланіць.
асланя́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да асланяць.
асланя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да асланіць.
асле́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асляпіць.
асле́плы, ‑ая, ‑ае.
Які аслеп, стаў сляпым. Мядзяных сонцаў кроплі зграбае ў шапку з пліт аслеплы ў Севастопалі хрыпаты інвалід. Вялюгін.