Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіндыкалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да сіндыкаліст.

сіндыкалі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сіндыкалізму, сіндыкалістаў. Сіндыкалісцкі ўхіл у рабочай партыі. Сіндыкалісцкія прафсаюзы.

сіндыка́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сіндыката (у 2 знач.).

сіндыка́т, ‑а, М ‑каце. м.

1. Адна з форм капіталістычных манаполій, аб’яднанне прадпрыемцаў, якое бярэ на сябе ажыццяўленне ўсёй камерцыйнай дзейнасці (вызначэнне цэн, збыт прадукцыі і пад.) пры захаванні вытворчай і юрыдычнай самастойнасці кожнага з яго прадпрыемстваў. Ні адзін чалавек не пазбаўляецца намі маёмасці без асобага дзяржаўнага закону аб нацыяналізацыі банкаў і сіндыкатаў. Ленін.

2. Назва прафесіянальных саюзаў у Францыі і некаторых іншых краінах. У гмаху, дзе размяшчаецца ўпраўленне французскага хрысціянскага сіндыката, ёсць адзін пакой для эмігранцкага аддзела. Прокша.

3. У СССР на пачатку нэпу — аб’яднанне трэстаў пэўнай галіны прамысловасць якое вяло планавую закупку і збыт прадукцыі.

[Фр. syndicat ад грэч. syndikos — які дзейнічае сумесна.]

сіндыка́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сіндыката (у 1 знач.). Сіндыкатныя арганізацыі.

сіндыка́цкі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сіндыкатны.

сіндэсмалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да сіндэсмалогіі.

сіндэсмало́гія, ‑і, ж.

Спец. Аддзел анатоміі, які вывучае сучляненні касцей шкілета.

[Ад грэч. sýndesmos — звязка і lógos — вучэнне.]

сіндэтыко́н, ‑у, м.

Сорт клею для паперы, кардону.

[Ад грэч. syndetikon — тое, што звязвае.]

сіне... (а таксама сіня...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сіні», напрыклад: сінегаловік і інш.