Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сінгармані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сінгарманізму.

сіндактылі́я, ‑і, ж.

Спец. Поўнае або частковае зрашчэнне пальцаў, якое ў чалавека разглядаецца як загана развіцця.

[Грэч. syn — разам і dāktylos — палец.]

сіндро́м, ‑у, м.

Спец. Комплекс сімптомаў, характэрных для якога‑н. захворвання.

[Ад грэч. syndromē.]

сі́ндык, ‑а, м.

1. Абаронца, адвакат у судзе ў Старажытнай Грэцыі.

2. Прадстаўнік якой‑н. установы, абшчыны ці карпарацыі ў некаторых капіталістычных краінах, упаўнаважаны на вядзенне спраў.

[Грэч. syndikos.]

сіндыкава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сіндыкаваць.

сіндыкава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сіндыкаваць.

сіндыкава́цца, ‑куецца; незак.

Зал. да сіндыкаваць.

сіндыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Аб’яднаць (аб’ядноўваць) у сіндыкат (у 1 знач.). Сіндыкаваць прамысловасць.

сіндыкалі́зм, ‑у, м.

Дробнабуржуазная апартуністычная плынь у рабочым руху канца 19 — пачатку 20 стст., прыхільнікі якой адмаўлялі неабходнасць класавай барацьбы пралетарыяту, стварэння пралетарскай дзяржавы і разглядалі эканамічную барацьбу як адзіны шлях да сацыялізму.

[Фр. syndicalisme.]

сіндыкалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік сіндыкалізму.