Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сінантро́пны, ‑ая, ‑ае.

Спец. У выразе: сінантропныя арганізмы — жывёлы, расліны і мікраарганізмы, існаванне якіх у рознай ступені звязана з чалавекам і яго рассяленнем.

[Грэч. syn — разам, сумесна і ántrōpos — чалавек.]

сіна́п, ‑у, м.

1. Сорт крымскай яблыні.

2. Плод гэтай яблыні.

сінапты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сіноптыкі; звязаны з высвятленнем метэаралагічных умоў, стану надвор’я. Сінаптычны цэнтр. Сінаптычныя даныя. □ Звесткі аб прыродных з’явах перадаюцца.. ўмоўным сінаптычным кодам. «Беларусь».

•••

Сінаптычная карта гл. карта.

[Ад грэч. synoptikos — здольны ўсё акінуць вокам, агледзець.]

сінга́л,

гл. сінгалы.

сінга́лец,

гл. сінгальцы.

сінга́лка,

гл. сінгалы, сінгальцы.

сінга́лы, ‑аў; адз. сінгал, ‑а, м.; сінгалка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. сінгалкі, ‑лак; ж.

Тое, што і сінгальцы.

сінга́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сінгалаў, сінгальцаў, які належыць, уласцівы ім. Сінгальская мова.

сінга́льцы, ‑аў; адз. сінгалец, ‑льца, м.; сінгалка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. сінгалкі, ‑лак; ж.

Нацыя, якая складае асноўную частку насельніцтва Рэспублікі Шры-Ланка.

сінгармані́зм, ‑у, м.

У мовазнаўстве — прыпадабненне галосных гукаў у слове да каранёвага галоснага, уласцівае цюркскім і некаторым іншым мовам.

[Ад грэч. syn — разам і harmonia — сугучча.]