сімвалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Паслядоўнік сімвалізму (у 1 знач.). Ацэнка Купалы і Коласа даецца Горкім у плане процістаўлення іх народна-дэмакратычнай паэзіі ўпадніцкай, антыграмадскай паэзіі дэкадэнтаў і сімвалістаў. Івашын.
сімвалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да сімваліст.
сімвалі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Уст. Тое, што і сімволіка.
сімвалісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сімвалістыкі. Сімвалістычныя вершы. Сімвалістычныя вобразы.
сімвалі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сімвалізму (у 1 знач.), сімваліста. Сімвалісцкая паэзія.
сімвалі́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць сімвалічнага. Сімвалічнасць вобраза. Сімвалічнасць апісання прыроды.
сімвалі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае ў сабе сімвал; сімвалізуе што‑н. Сімвалічны знак. Сімвалічны вобраз. □ Ужо сам загаловак «Новае рэчышча» сімвалічны. Гіст. бел. сав. літ. На вокладцы кнігі М. Гамолкі «Дзень добры, школа!» намалявана амаль сімвалічная сцэна. Шкраба. // Які сведчыць пра наяўнасць сімвала ў чым‑н. Глыбокі сімвалічны сэнс набывае фінал паэмы. Івашын.
2. Умоўны. Але невялікі, хутчэй за ўсё сімвалічны ганарар у «Першай беларускай», я ўпэўнены, ніхто б не прамяняў на зарплату за якую іншую працу. «Полымя».
сімво́ліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.
1. Сімвалічнае значэнне, што прыдаецца чаму‑н. Сімволіка хімічных элементаў. Сімволіка кветак.
2. зб. Сімвалы; сукупнасць якіх‑н. сімвалаў. Піянерская сімволіка. □ Выкарыстанне народнай сімволікі было вельмі характэрным і для дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы. Гіст. бел. сав. літ.
сімента́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Карова сіментальскай пароды. Карова старая, з адвіслым бокам, даўно б пара збыць, але вельмі малочная, сіменталка. Навуменка.
сімента́льскі, ‑ая, ‑ае.
Пра пароду буйнай рагатай жывёлы, якая выведзена ў Швейцарыі і вызначаецца высокімі малочнымі і мяснымі якасцямі. // Які мае адносіны да такой пароды. Сіментальская карова.
[Ад назвы даліны Simmental у Швейцарыі.]