Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіламе́р, ‑а. м.

Прылада для вымярэння велічыні механічнай сілы; дынамометр.

сіламе́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сіламера.

сі́лас, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Сакавіты корм для жывёлы, які атрымліваецца пры заквашванні здробненых кармавых культур у спецыяльных збудаваннях (вежах, траншэях, ямах і пад.). Закладка сіласу. □ У першы год свайго гаспадарання, калі туга было з кармамі, Шаманскі прапанаваў Міхалу Кахновічу абіраць людзей і касіць асаку на сілас. Дуброўскі.

2. ‑а. Спец. Вежа або яма для захавання такога корму.

[Ісп. silos.]

сіласава́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць сіласавацца, быць сіласаваным. Сіласавальнасць раслін залежыць ад колькасці ў іх цукру.

сіласава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які паддаецца сіласаванню; здольны сіласавацца. Сіласавальная маса.

сіласава́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца сіласаваннем.

сіласава́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да сіласавальшчык.

сіласава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сіласаваць; спосаб нарыхтоўкі і захоўвання кармоў шляхам заквашвання. Сіласаванне бульбоўніку.

сіласава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сіласаваць.

сіласава́цца, ‑суецца; незак.

1. Быць прыгодным для сіласавання, паддавацца сіласаванню.

2. Зал. да сіласаваць.