сігналіза́тар, ‑а, м.
Прылада для сігналізацыі; частка прылады, прызначаная для сігналізацыі. Аўтаматычны сігналізатар. Пажарны сігналізатар.
сігналізацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для падачы сігналаў (у 1 знач.). Сігналізацыйная прылада. Сігналізацыйны сцяжок.
сігналіза́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сігналізаваць.
2. Сістэма сігналаў, якая прымяняецца дзе‑н. Гукавая сігналізацыя. Марская сігналізацыя.
3. Прыстасаванне для падачы сігналаў. Загадалі выключыць святло [немцы] па ўсёй пуцявой сігналізацыі, у семафорах, у стрэлках, у воданапорных калонках. Лынькоў.
сігналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Ваеннаслужачы, абавязкам якога з’яўляецца падача ўстаноўленых сігналаў.
сігна́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Тое, што і сігналізаваць (у 1 знач.). Ля дрэў, што падымаюць важка кроны, Ля дрэў, што дораць светлыя плады, Малодшы друг мой з гальштукам чырвоным Сігналіць збор, як я ў свае гады. Кірэенка. Па спалоханых позірках прахожых Косця здагадаўся, што машына сігналіць ім. Карпюк.
сігна́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сігналу, з’яўляецца сігналам (у 1 знач.). Сігнальныя знакі. □ Рыгор не паспеў адказаць, як збоку іх, пры паркане, пачуўся ціхі сігнальны кашаль. Гартны. Перад вачамі замільгацелі сігнальныя кастры. М. Ткачоў. // Які служыць для падачы сігналаў. Успыхнула сігнальная лямпачка — і адразу запрацавалі маторы. Гамолка. Толькі замест палачкі ў руках у.. [Віталя] сігнальны флажок. Васілёнак. Вось адна вялізная крыга з ходу ўдарыла ў сігнальны ліхтар. Краўчанка.
•••
Другая сігнальная сістэма гл. сістэма.
Сігнальны экземпляр гл. экземпляр.
сігна́льшчык, ‑а, ж.
1. Той, хто падае і прымае якія‑н. сігналы. Партызаны-сігнальшчыкі.. спецыяльна былі выстаўлены ўсцяж усёй седлавіны дарогі. М. Ткачоў. Пакуль калгаснікі запаўнялі бак рассявальнага апарата, лётчык праводзіў інструктаж сігнальшчыкаў. Стаховіч.
2. Матрос ці старшына, які вядзе назіранне за морам і паветранай прасторай і прымае і перадае сігналы. Дакладна працуе сігнальшчык — У мора выходзіць тральшчык. Лось.
сігна́льшчыца, ‑ы, ж.
Жан. да сігнальшчык (у 1 знач.).
сігнара́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Работнік аптэкі, які робіць копіі руцэнтаў — сігнатуры.
сігнара́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да сігнарант.