сібіра́к, ‑а, м.
Ураджэнец або жыхар Сібіры. Прыветліва сустрэлі сібіракі чужых людзей. Пальчэўскі.
сібіра́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да сібірак.
сібірая́звавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сібірскай язвы. Сібіраязвавая эпідэмія. // Які служыць для лячэння сібірскай язвы, засцерагае ад яе. Сібіраязвавая сываратка. Сібіраязвавая прышчэпка.
2. Хворы на сібірскую язву. Сібіраязвавыя жывёліны.
сібі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Сорт зімаўстойлівай яблыні.
2. Плады гэтай яблыні.
3. Сорт бульбы.
сібі́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Сібіры, уласцівы Сібіры; які жыве ў Сібіры. Сібірскія маразы. □ Пышна закусцілася на сібірскіх аблогах цёмна-зялёным дываном пшаніца. Пальчэўскі.
2. У складзе некаторых заалагічных і батанічных назваў. Сібірская яблыня. Сібірскі кедр. Сібірскі мерынос. Сібірскі кот.
•••
Сібірская язва гл. язва.
сівабаро́ды, ‑ая, ‑ае.
З сівой барадой. Яшчэ дзецюком я любіў гутарыць з сівабародымі дзядамі. Ермаловіч. Вось і клуб. Кучка дзяўчат, акружаная салдатамі. Сівабародыя дзяды на лавачцы частуюць старшыну самасадам. Марціновіч.
сівабро́вы, ‑ая, ‑ае.
З сівымі бровамі. Загарэлы, сівабровы Наш заслужаны пастух. Панчанка.
сівавало́сы, ‑ая, ‑ае.
З сівымі валасамі. Сівавалосы стары. □ — А ў мяне сёння першае спатканне, — таямніча прызналася Яніна і, пацалаваўшы сівавалосую галаву цёці Фені, выбегла з пакоя. Сіняўскі.
сіваваро́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑дак; ж.
Пералётная птушка сямейства сіваваронкавых з яркім зеленавата-блакітным апярэннем; сіваграк. Ды і птушкі былі некаторыя — зусім як з-пад экватара, напрыклад, сіваваронка. Калі яна раскрывала сваё крылле ў палёце, здавалася, што ляціць нейкая казачная райская птушка: усе колеры вясёлкі зіхацелі ў яе падкрыллі. Дубоўка.
сіваваро́нкавыя, ‑ых.
Сямейства птушак атрада ракшападобных, пашыранае ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы.