Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асцылагра́ма, ‑ы, ж.

Спец. Крывая, запісаная асцылографам, якая паказвае залежнасці з хуткімі змяненнямі.

[Ад лац. oscillo — гайдаюся і грэч. gramma — запіс.]

асцыло́граф, ‑а, м.

Прыбор, які ўжываецца ў тэхніцы, медыцыне і інш. для назірання і запісу электрычных працэсаў.

[Ад лац. oscillum — хістанне, ваганне і грэч. grápho — пішу.]

асцыля́тар, ‑а, м.

Спец. Любая сістэма цел, здольная рабіць ваганні (механічныя, электрамагнітныя і пад.).

[Ад лац. oscillum — хістанне, ваганне.]

асцю́к, ‑а, м.

Тонкі доўгі вусік на каласах некаторых злакаў (ячменю, жыта, пшаніцы). Ячменныя асцюкі з пылам забіваліся яму за каўнер. Чорны. Салавейка ўдавіўся ячменным асцюком. Прыказка.

асцюкава́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць асцюкаватага.

асцюкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Багаты на асцюкі, з асцюкамі. Асцюкаватая пшаніца.

асцюко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асцюка.

асцяба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Пабіць, абхвастаць (чым‑н. гнуткім, тонкім).

асцяблі́цца, ‑ліцца; зак.

Развіваючыся, выйсці ў сцябло (аб раслінах).

асцяпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Абабіць з вопраткі пыл і інш.