асо́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да асоту.
асо́ўвацца, ‑аецца.
Незак. да асунуцца (у 1, 3 знач.).
асо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асунуць.
асо́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асачыць.
асо́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. асочваць — асачыць.
асо́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да асочваць.
асо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асачыць.
асо́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Разм. Аблава, абход і акружэнне звера загоншчыкамі; асочванне. Асочка ваўкоў.