Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асемяна́тар, ‑а, м.

Спецыяліст па штучнаму асемяненню жывёл на злучных пунктах.

асемяна́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да штучнага асемянення жывёлы.

асемяне́нне, ‑я, н.

1. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асемяняць — асемяніць.

2. Збліжэнне мужчынскай і жаночай палявых клетак, якое папярэднічае апладненню.

асемяні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.

Спец. Апладніць шляхам штучнага ўвядзення спермы.

асемяня́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да асемяняць.

асемяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да асемяніць.

асеніза́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца асенізацыяй.

асенізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да асенізацыі. Асенізацыйныя машыны. Асенізацыйны абоз.

асеніза́цыя, ‑і, ж.

Сістэма мерапрыемстваў для ачышчэння мясцовасці ад нечыстотаў і адкідаў; паляпшэнне гігіенічных умоў мясцовасці.

[Ад фр. assainissement — аздараўленне.]

асе́нні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да восені; звязаны з восенню, які адбываецца восенню; восеньскі. Асенняе раўнадзенства. Асеннія месяцы. □ У Заборцах было некалькі хат, больш прасторных і светлых, дзе ў доўгія асеннія вечары збіралася моладзь. Колас. Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Ноч — сяброўка партызан, Друг іх верны — лес густы. Крапіва.