Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асве́тніца, ‑ы, ж.

Жан. да асветнік.

асве́тніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да асветніцтва. Асветніцкая дзейнасць. Асветніцкія ідэі.

асве́тніцтва, ‑а, н.

1. Ідэйны рух заходнееўрапейскай прагрэсіўнай буржуазіі 17–18 стст. // Рух рускай і славянскай перадавой грамадскай думкі 18–19 стст. Склад песень Чачота быў абумоўлен часамі наіўным асветніцтвам філаматаў. Лойка.

2. Асветніцкая дзейнасць.

асве́тны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць асвеце. Асветныя ўстановы.

асве́чанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць асвечанага.

асве́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад асвяціць ​1.

асве́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да асвяціцца.

2. Зал. да асвечваць.

асве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асвяціць ​1.

асві́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асвы. Падасінавікаў у чырвоных берэтах Пад старою асвінай асінай знайшоў. Танк.

асві́ста́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад асвістаць.