Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арды́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да арды.

ардэ́н, ‑а, м.

Парода ламавых коней. У стайні, апанаваны вясельным настроем, выхваляўся сваёю годнасцю гнеды ардэн. Крапіва.

ардэнано́сец, ‑носца, м.

Чалавек або арганізацыя, якія ўзнагароджаны ордэнам. Партызан-ардэнаносец. Завод-ардэнаносец.

ардэнано́ска, ‑і, ДМ ‑цы; Р мн. ‑сак; ж.

Разм. Жанчына, узнагароджаная ордэнам.

ардэнано́сны, ‑ая, ‑ае.

Узнагароджаны ордэнам. Ардэнаносны калгас. Беларусь ардэнаносная.

ардэ́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да ардэна. Ардэнская парода коней.