асі́ніна, ‑ы, ж.
Тое, што і асіна (з адценнем адзінкавасці).
асі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да асіна; маладая асіна. Як асінка затрасецца, тады волік напасецца. Прыказка.
•••
Асінку заламаць гл. заламаць.
асі́ннік, ‑у, м.
1. Асінавы лес, хмызняк. Шуміць драбналессе: малады бярэзнік, асіннік, алешнік. □ Навокал рос змешаны лес, траплялі стромкія сосны, прысадзістыя елкі, бярэзнік і асіннік, пры дарозе пусціўся ядловец. Гурскі.
2. Асінавыя дровы, будаўнічы матэрыял з асіны і інш. Навазіць асінніку.
асі́ннікавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да асінніку.
асінхро́нны, ‑ая, ‑ае.
Не адначасова, не аднолькавы. Асінхронная машына. Асінхронная муфта. Асінхронны рухавік.
[Ад грэч. a — не, без і synchronos — адначасовы.]
асі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да асы.
•••
Асінае гняздо гл. гняздо.
асіпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асіпнуць.
асі́плы, ‑ая, ‑ае.
Які страціў чысціню і гучнасць голасу; сіпаты. Асіплыя гудкі. □ Глухаватым, асіплым голасам.. [Андрэй Іванавіч] запеў калыханку. Лынькоў.
асі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. асіп, ‑ла; зак.
Страціць чысціню і гучнасць голасу; стаць сіпатым. Агні згаслі ў вачах, і голле асіп, быццам глытнуў з гарачае смагі сцюдзёнай вады. Мікуліч. / у перан. ужыв. Але голас фагота Чамусьці асіп, Вось і флейты сыгралі Апошняе скерца. Глебка.