Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

манта́ч, ‑а, м.

Разм. Той, хто неразумна траціць грошы, маёмасць; марнатравец.

манта́чанне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мантачыць.

манта́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Жан. да мантач.

манта́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Неразумна траціць што‑н.; марнатравіць. [Даніла:] — Скажаш, каб авёс не мантачылі. Ворыва хутка. Караткевіч.

манто́, нескл., н.

Жаночае паліто (пераважна футравае) свабоднага пакрою. Нецікавае манто.

[Фр. manteau.]

манты́лья, ‑і, ж.

1. Карункавае пакрывала ў іспанак, якое закрывае галаву і плечы.

2. Уст. Кароткая жаночая накідка без рукавоў.

[Ісп. mantilla ад лац. mantellum — пакрывала, адзенне.]

манты́са, ‑ы, ж.

У матэматыцы — дробавая чаcтка дзесяцічнага лагарыфма.

[Лац. mantissa — прыбаўка, дабаўленне.]

ма́нтыя, ‑і, ж.

1. Доўгая шырокая адзежына ў выглядзе плашча. Манаская мантыя. □ Паліцэйскі прывёў Максіма, і ён заняў месца .. на лаве падсудных.. За сталом — трое суддзяў у чорных мантыях. Машара.

2. Спец. Дзве складкі скуры, якія звешваюцца справа і злева ўніз са спіны некаторых беспазваночных жывёл.

3. Спец. Унутраная сфера Зямлі, якая знаходзіцца паміж зямной карой і ядром Зямлі.

[Грэч. mantia.]

мантэкры́ста, нескл., н.

Сістэма дробнакаліберных ружжаў і пісталетаў; ружжо або пісталет гэтай сістэмы.

[Фр. Monte — Cristo ад імя героя рамана А. Дзюма «Граф Мантэ-Крыста».]

ману́л, ‑а, м.

Драпежная жывёліна сямейства кашэчых з каштоўным футрам.

[Манг. мануул.]