асігно́ўка, ‑і,
Дакумент, адрасаваны банку распарадчыкам крэдыту, паводле якога банк праводзіць выплату або пералічэнне асігнаванай сумы.
асігно́ўка, ‑і,
Дакумент, адрасаваны банку распарадчыкам крэдыту, паводле якога банк праводзіць выплату або пералічэнне асігнаванай сумы.
асі́лак, ‑лка,
Герой беларускіх казак, легенд, воін незвычайнай сілы, мужнасці і розуму; волат.
асі́лены, ‑ая, ‑ае.
асі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць;
1. Аказацца мацнейшым у барацьбе, сутычцы, бітве; перамагчы, адолець.
2. Выканаць работу, што патрабуе фізічных намаганняў, вялікай затраты часу.
асі́лкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да асілка, належыць асілку.
асі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
асіметры́чнасць, ‑і,
Уласцівасць асіметрычнага.
асіметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Несіметрычны, нераўнамерны, непрапарцыянальны.
асіметры́я, ‑і,
Адсутнасць або парушэнне сіметрыі.
[Ад грэч. asymmetria — несуразмернасць.]
асімілява́ны, ‑ая, ‑ае.