Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арка́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аркана. Арканны шост.

арке́стр, ‑а, м.

1. Сукупнасць музычных інструментаў, што ўдзельнічаюць у выкананні музычнага твора; калектыў музыкантаў, якія сумесна выконваюць музычны твор. Сімфанічны аркестр. Духавы аркестр. Зводны аркестр. Аркестр цымбалістаў. □ Барабан, дзве скрыпкі і цымбалы, Невялікі аркестр, а выгляд сталы. Лужанін.

2. Месца перад сцэнай у тэатры, дзе знаходзяцца музыканты.

[Ад грэч. orchēstra — пляцоўка перад сцэнай у старажытнагрэчаскім тэатры.]

аркестрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аркестраваць.

аркестрава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да аркестраваць.

аркестрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Выкласці (выкладаць) аркестравы музычны твор у выглядзе партытуры.

2. Перакласці (перакладаць) для аркестра які‑н. музычны твор. Аркестраваць фартэпіянную п’есу.

арке́стравы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аркестра (у 1 знач.). Аркестравае суправаджэнне. Аркестравы ансамбль.

2. Прызначаны для выканання аркестрам, напісаны для аркестра. Аркестравы твор.

аркестра́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Музыкант, які іграе ў аркестры.

аркестра́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да аркестрант.

аркестра́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аркестранта. Аркестранцкая група.

аркестро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аркестраваць; інструментоўка.