лі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Рэзкім рухам выліць, узліць якую‑н. вадкасць. Чалавек нагнуўся к вадзе, дастаў з кішэні мыла, памачыўшы пацёр яго ў руках, зусім прыгнуўся і лінуў прыгаршчы вады сабе ў твар. Чорны. Тані стала горача, бы на яе лінулі вару. Пташнікаў.
2. (1 і 2 ас. не ужыв.). Пачаць моцна ліцца, хлынуць патокам. Пасунулася хмара, і лінуў дождж. Федасеенка. Слёзы — адкуль яны браліся? — нястрымна лінулі з вачэй. Хадкевіч. / у безас. ужыв. У гэты час першыя кроплі застукалі па спіне, а потым лінула як з вядра. С. Александровіч. / Пра святло, паветра і пад. — А чалавеку і гораду пашанцавала менш, чым прыродзе, — задуменна прамовіла Кіра, і з яе вачэй на Пракопа нібы лінула святло. Карпаў.
лінч, ‑а, м.
У выразе: суд Лінча гл. суд.
[Англ. lynch.]
лінчава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. лінчаваць.
лінчава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад лінчаваць.
лінчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак. і незак., каго.
Падвергнуць (падвяргаць) самасуду, суду Лінча.
лінь 1, ‑я, м.
Прэснаводная рыба сямейства карпавых. У маленькіх начоўках ляжалі два ладныя язі і залацісты, тоўсты лінь. Ваданосаў.
лінь 2, ‑я, м.
У марской справе — вельмі моцны тонкі канат.
[Гал. lijn.]
лі́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; ж.
Змена верхняга покрыва (шэрсці, пер’я, панцыра і пад.) у жывёл і птушак у пэўныя перыяды. Асенняя лінька ў русака пачынаецца ў канцы верасня і заканчваецца ў першай палавіне снежня. «Весці».
ліню́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць лінючага (у 1 знач.). Лінючасць тканіны.
ліню́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка ліняе, выцвітае. Лінючы порт.
2. Які знаходзіцца ў стане лінькі. Лінючая змяя. □ На дварэ зелянела вясна... Недалёка ад хаты, на лужку, пасвіўся невялікі табунок калгасных коней. Коні, як коні, брыгадныя рабацягі, з падупалымі лінючымі бакамі. Лось.
ліня́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў першапачатковую афарбоўку, стаў няяркім; выцвілы. Нячутна падышла жанчына ў лінялай жакетцы нараспашку. Кулакоўскі.
2. Які скінуў, змяніў сваё верхняе покрыва, вылінялы (пра жывёл і птушак).