Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіласава́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да сіласавальшчык.

сіласава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сіласаваць; спосаб нарыхтоўкі і захоўвання кармоў шляхам заквашвання. Сіласаванне бульбоўніку.

сіласава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сіласаваць.

сіласава́цца, ‑суецца; незак.

1. Быць прыгодным для сіласавання, паддавацца сіласаванню.

2. Зал. да сіласаваць.

сіласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Ператварыць (ператвараць) у сілас (у 1 знач.). [Леў Раманавіч:] — Кукурузу можна і пазней сіласаваць, няхай пакуль падрасце. Асіпенка.

сіласапагру́зчык, ‑а, м.

Машына для пагрузкі сіласу і сенажу ў транспартныя сродкі або ў кормараздатчыкі.

сіласарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Сельскагаспадарчая машына для здрабнення кармавых культур пры сіласаванні. Каля шырокіх бетонных ям ад рання да вечара вуркатаў трактар «Беларусь», круцячы сіласарэзку. Паслядовіч. Ля самага краю ямы, што непадалёку ад кароўніка, працуе сіласарэзка. «Звязда».

сіласарэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для здрабнення кармавых культур пры сіласаванні. Сіласарэзны механізм.

сіласасхо́вішча, ‑а, н.

Збудаванне для захоўвання сіласу.

сіласаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для ўборкі і перапрацоўкі раслін, што прызначаны для сіласавання. Сіласаўборачны камбайн.