Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэкадзі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дэкадзіраваць.

дэкадзі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дэкадзіраваць.

2. у знач. прым. Падвергнуты дэкадзіраванню; расшыфраваны.

дэкадзі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да дэкадзіраваць.

дэкадзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Расшыфраваць (расшыфроўваць) кадзіраваныя даныя. Дэкадзіраваць тэкст.

дэка́днік, ‑а, м.

Дзесяць дзён, прысвечаных якой‑н. грамадскай кампаніі, калектыўнай рабоце і пад. Дэкаднік па вывазцы ўгнаенняў. Дэкаднік па азеляненню вуліц.

дэка́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэкады (у 1 знач.). У дэкадны тэрмін. // Разлічаны на дэкаду. Дэкадны план.

дэкадэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Прадстаўнік, прыхільнік дэкадэнцтва.

дэкадэ́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дэкадэнт.

дэкадэ́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэкадэнта, да дэкадэнцтва. Дэкадэнцкі твор. Дэкадэнцкае мастацтва.

дэкадэ́нцтва, ‑а, н.

Упадніцкі кірунак у буржуазным мастацтве і літаратуры канца 19 і пачатку 20 стст., які характарызуецца крайнім індывідуалізмам, фармалізмам, пропаведдзю «чыстага мастацтва».

[Ад фр. décadence — заняпад.]