маро́жанае, ‑ага, н.
Замарожаная салодкая ежа з малочных прадуктаў, а таксама пладова-ягаднага соку. Сметанковае марожанае.
маро́жаніца, ‑ы, ж.
Прыстасаванне, машына для прыгатавання марожанага.
маро́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад марозіць.
2. у знач. прым. Замарожаны. Марожаная рыба.
3. у знач. прым. Папсаваны марозам, мёрзлы. Марожаная бульба. Марожаны корм.
маро́з, ‑у, м.
1. Моцны холад, сцюжа. Мароз браўся мацней, гулка біў у сцены. Лынькоў. Пёк добры мароз, хоць і быў ужо красавік месяц. Шамякін. // Тэмпература паветра ніжэй нуля. Два градусы марозу. // Месца, дзе вельмі холадна, сцюдзёна. Вынесці мяса на мароз. Прыйсці з марозу. // Іней, наледзь на шыбах. Люда сядзела ў кутку, каля зацягнутага марозам акна. Брыль.
2. звычайна мн. (маразы́, ‑оў). Халоднае надвор’е з вельмі нізкай тэмпературай. Маласнежная зіма, маразы, ранні прыход вясны стварылі пэўныя цяжкасці ў правядзенні палявых работ. «Звязда».
•••
Дзед Мароз гл. дзед.
Мароз па скуры (па спіне) ідзе (прайшоў, прабег) — пра адчуванне холаду ад страху, моцнага хваляванне.
марозатрыва́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць марозатрывалага.
марозатрыва́лы, ‑ая, ‑ае.
Які не траціць сваіх уласцівасцей ад марозу. Марозатрывалы бетон.
марозаўсто́йлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць марозаўстойлівага.
марозаўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.
Здольны пераносіць моцны мароз. Марозаўстойлівая пшаніца.