Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

астэні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да астэніі.

астэні́я, ‑і, ж.

Стан агульнай слабасці арганізма; бяссілле.

[Ад грэч. astheneia.]

астэо́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне астэалогіі.

астэро́іды, ‑аў; адз. астэроід, ‑а, М ‑дзе, м.

Малыя планеты, якія абарачаюцца вакол Сонца, галоўным чынам паміж арбітамі Марса і Юпітэра.

[Ад грэч. asteon — зорка і eidos — выгляд.]