Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

якраз, прысл.

  1. прысл. У гэты час, момант.

    • Тут я. у хату ўвайшоў бацька.
  2. прысл. Дакладна, у самы раз.

    • Я. такая кніга.
    • Думаю, табе гэтыя туфлі я. па назе.
  3. прысл. (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю, аднолькавы, надта падобны.

    • Сын — я. як бацька.
    • Шум я. як ад малатарні.
  4. у знач. вык. Як па мерцы, як на каго-н. шыты.

    • Паліто мне я.
  5. у знач. часц. Ужыв. для большая канкрэтызацыі, удакладнення каго-, чаго-н., для ўзмацнення якасці, падкрэслівання і абазначэння таго, што маецца на ўвазе.

    • Гэтага я. я і хацеў.
    • Міхась я. падыходзіць на такую работу.