Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цяпаць, ✂; незак. (разм.).

Сячы.

  • Ц. сякераю.

|| зак. цяпнуць, ✂.

|| наз. цяпанне, ✂.

цяпельца, ✂, н. (абл.).

Невялікі касцёр, вогнішча.

  • Пастухі развялі ц.

цяпер.

  1. прысл. Зараз, у гэты момант.

    • Папрацавалі, ц. і адпачыць можна.
  2. у знач. злуч. Ужыв. пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі.

    • Школу пабудавалі новую, прыгожую, ц., калі гаварыць пра дзяцей, то яны вельмі задаволены.

цяперака, прысл. (абл.).

Цяпер, зараз, у сучасны момант.

  • Ц. лета, можна і ў зямлянцы пажыць.

цяперашні, ✂ (разм.).

Які існуе цяпер, мае адносіны да сучаснасці.

  • Ц. час.

цяплець, ✂; незак.

  1. Станавіцца цёплым, цяплейшым.

    • Рукі цяплеюць.
  2. безас. Пра наступленне цёплага, цяплейшага надвор’я.

    • У красавіку ўжо пачне цяплець.

|| зак. пацяплець, ✂.

|| наз. пацяпленне, ✂.

цяпліца, ✂, ж.

Цёплае памяшканне з празрыстым дахам і сценкамі, прызначанае для вырошчвання ў любую пару года агародніны, кветак і пад.

|| прым. цяплічны, ✂.

  • Цяплічныя ўмовы (перан.).

цяпліцца, ✂ і цепліцца, ✂, незак.

Гарэць слабым полымем, слаба свяціцца.

  • Яшчэ цяпліўся касцёр.
  • У хаце цяпліўся агеньчык.
  • Цепліцца надзея (перан. яшчэ ёсць, не зусім прапала).

цяпліць, ✂ і цепліць, ✂, незак.

Абаграваць памяшканне, палячы ў печы або раскладаючы агонь; саграваць.

  • Печ слаба цяпліла хату.

цяпло, ✂, н.

  1. Нагрэты стан чаго-н. (пра тэмпературу паветра, цел).

    • На вуліцы адзін градус цяпла.
    • У доме далі ц.
  2. перан. Сардэчныя, добрыя адносіны.

    • Іх заўсёды яднала ц. дружбы.