Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цянёк, ✂, м.

Месца, прастора, куды не падаюць сонечныя промні; халадок.

  • Сядзець у цяньку.

цянётнік, ✂, м.

Павук, які пляце павуціну, цянёты.

|| прым. цянётнікавы, ✂.

цянёты, ✂.

  1. Сетка для лоўлі звяроў.

    • Трапіць у ц.
  2. Тое, што і павуціна (разм.).

|| прым. цянётны, ✂.

цяністы, ✂.

Багаты ценем.

  • Цяністая вярба.
  • Ц. сад.

|| наз. цяністасць, ✂.

цянькамі, прысл. (разм.).

Напрасткі, нацянькі.

  • Хлопцы ідуць ц. да сяліб.