Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ссоўны, .

Такі, які можа ссоўвацца.

  • С. стол.

ссохлы, .

  1. Пра расліны: які звяў, засох, загінуў ад неспрыяльных умоў.

    • С. куст бэзу.
  2. Сасмяглы, шурпаты (пра губы, вусны).

    • Ссохлыя губы.

ссохнуцца, ; зак.

  1. Перасохнуць, стаць зморшчаным, пакарабаціцца.

    • Боты ссохліся.
  2. Высахшы, зацвярдзець, ператварыцца ў камяк.

    • Гліна ссохлася.
  3. Сасмягнуць, стаць шурпатым (пра губы).

    • Губы ссохліся.

|| незак. ссыхацца, .

|| наз. ссыханне, .

ссохнуць, ; зак.

  1. Пра расліны: высахнуць, завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў.

    • Яблыні ссохлі.
  2. перан. Стаць худым ад перажыванняў, турбот і пад., зачахнуць (разм.).

    • Ссохла дзяўчына з-за хлопца.
  3. Страціць свежасць; сасмягнуць (пра губы).

|| незак. ссыхаць, .

|| наз. ссыханне, .