Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ссадзіць, ; зак.

  1. Дапамагчы сысці ўніз.

    • С. дзіця з канапы.
  2. Даць магчымасць або прымусіць выйсці (з поезда, аўтобуса і пад.).

    • С. на станцыі дзяцей.
    • С. безбілетніка.

|| незак. ссаджваць, .

|| наз. ссаджванне, .

ссаць, ; незак.

  1. Уцягваць у рот губамі і языком (што-н. вадкае).

    • С. малако.
    • С. грудзі маці (карміцца яе малаком).
  2. Трымаючы што-н. у роце, рабіць смактальныя рухі.

    • С. соску.
    • С. лапу.
    • С. палец.
  3. безас. Пра тупы, ныючы боль у жываце (ад голаду, хваробы і пад.).

|| наз. ссанне, .

|| прым. ссальны, .

  • Ссальныя рухі.