Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кішачнадыхальныя, .

Клас марскіх жывёл з чэрвепадобным целам; распаўсюджаны ў цёплых морах, жывуць на дне, харчуюцца расліннымі і жывёльнымі астанкамі.

кішачнаполасцевыя, .

Назва аднаго з найбольш прымітыўных тыпаў мнагаклетачных жывёлін, у якіх поласць выконвае функцыі кішэчніка (медузы, паліпы і інш.)

кішка, , ж.

  1. Эластычная трубка — частка органаў стрававання ў чалавека, жывёлін.

    • Тонкая к.
  2. Гумавая або брызентавая трубка для падачы вады (разм.).

    • Пажарная к.

  • Кішка тонка (тонкая) у каго (разм.) — не хапае сіл, сродкаў і пад., каб зрабіць што-н.

  • Кішкі марш іграюць (разм. жарт.) — пра моцнае адчуванне голаду.

|| прым. кішачны, .

кішлак, , м.

Паселішча вясковага тыпу ў Сярэдняй Азіі.

|| прым. кішлачны, .

кішма:

  • кішма кішэць (разм.) — пра суцэльную масу: кішэць.

кішміш, , м.

Гатунак вінаграду без костачак, а таксама разынкі з гэтага вінаграду.

|| прым. кішмішны, .

кішэннік, , м. (разм.).

Кішэнны злодзей.

  • Нечакана злавілі кішэнніка.

кішэнь, і кішэня, , ж.

  1. Ушыты або прышыты зверху адзення (штаноў, паліто, пінжака) мяшочак для дробных рэчаў і грошай.

    • Сукенка з кішэнямі.
    • Ушыць кішэні.
    • Біць па кішэні (перан. уводзіць у выдаткі).
    • За словам у кішэнь не лазіць (перан. быць знаходлівым, дасціпным у размовах; разм.).
    • Класці сабе ў кішэнь (таксама перан. прысвойваць чужыя грошы).
    • Набіць кішэнь (перан. нажыцца).
    • Не па кішэні каму-н. (перан. надта дорага).
    • Пустыя кішэні ў каго-н. (перан. няма грошай).
  2. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.

    • К. у гаспадарчай сумцы.
  3. Паглыбленне, выемка (спец.).

    • К. тоўстай кішкі.

|| памянш. кішэнька, .

|| прым. кішэнны, .

  • К. гадзіннік (для нашэння ў кішэні).
  • Кішэнныя грошы (на дробныя расходы).
  • Кішэнныя расходы (пра дробныя паўсядзённыя пакупкі).
  • К. злодзей (хто крадзе з кішэней).

кішэць, ; незак.

  1. Мітусліва рухацца ў розных напрамках (пра вялікую колькасць каго-н.).

    • Мільёны пчол кішаць на канюшыне.
  2. Быць перапоўненым мноствам жывых істот.

    • Базарная плошча кішэла народам.

кішэчнік, , м.

Аддзел стрававальнай сістэмы чалавека і жывёл, які складаецца з кішак, ідзе за страўнікам і заканчваецца прамой кішкай.