Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кіт​1, ✂, м.

  1. Вялікая марская млекакормячая жывёліна, знешне падобная на рыбу.

    • Зубатыя кіты.
  2. часцей мн., перан. Чалавек, на якім трымаецца ўся справа.

    • Кіты навукі.
    • Кіты сучаснай касманаўтыкі.

|| прым. кітовы, ✂.

  • К. вус.

кіт​2, ✂, м.

Замазка для акон.

кітабоец, ✂, м.

Судна для кітабойнага промыслу.

кітабой, ✂, м.

Марак, які займаецца промыслам кітоў.

кітабойны, ✂.

Звязаны з промыслам кітоў.

  • Кітабойная флатылія.
  • К. промысел.

кітабы, ✂, м.

Кнігі, напісаныя ў 16 ст. на беларускай мове арабскім пісьмом.

|| прым. кітабны, ✂.

кітаваць, ✂; незак.

Замазваць кітам.

|| зак. закітаваць, ✂ і пакітаваць, ✂.

|| наз. кітаванне, ✂ і кітоўка, ✂.

кітаіст, ✂, м.

Спецыяліст па кітаістыцы.

|| ж. кітаістка, ✂.

кітаістыка, ✂, ж.

Сукупнасць навук аб кітайскай культуры, гісторыі, літаратуры, мове.

кітайцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Кітая.

|| ж. кітаянка, ✂.

|| прым. кітайскі, ✂.