Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кіса, ✂, ж. (разм.).

Ласкальная назва кошкі.

|| памянш. кіска, ✂.

кісель, ✂, м.

Студзяністая вадкая страва.

  • Аўсяны к.
  • Дзесятая вада на кісялі (пра вельмі далёкага родзіча; разм. жарт.).

|| прым. кісельны, ✂.

кісет, ✂, м.

Маленькі мяшочак для табакі, які зацягваецца шнурком.

|| прым. кісетны, ✂.

кісламалочны, ✂.

Пра прадукты: прыгатаваны з малака (са смятанкі, сыроваткі) шляхам сквашвання.

  • К. сыр.

кісларод, ✂, м.

Хімічны элемент, газ, які ўваходзіць у склад паветра і неабходны для дыхання і гарэння.

|| прым. кіслародны, ✂.

  • Кіслароднае галаданне (востры недахоп кіслароду ў арганізме; спец.).

кіслата, ✂, ж.

Хімічнае злучэнне, якое ўтрымлівае вадарод, здольны замяшчацца металам пры ўтварэнні солей і які афарбоўвае лакмусавую паперу ў чырвоны колер.

  • Азотная к.
  • Саляная к.

|| прым. кіслотны, ✂.

кісла-салодкі, ✂.

Які мае адначасова і кіславаты і саладкаваты смак.

  • К. яблык.

кіслінка, ✂, ж.:

  • з кіслінкай (разм.) — з кіславатым прысмакам.

    • Слівы з кіслінкай.

кісліца, ✂, ж.

Травяністая расліна з белымі кветкамі, у лісцях якой знаходзіцца шчаўевая кіслата.

|| прым. кіслічны, ✂.

кісліць, ✂; незак.

Рабіць кіслым.

  • К. боршч.