Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кібернетык, ✂, м.

Спецыяліст па кібернетыцы.

кібернетыка, ✂, ж.

Навука аб агульных заканамернасцях працэсаў кіравання і перадачы інфармацыі ў машынах, жывых арганізмах і грамадстве.

|| прым. кібернетычны, ✂.

кібітка, ✂, ж.

  1. Даўней: крытая дарожная павозка.

  2. Пераноснае жыллё ў качэўнікаў.

|| прым. кібітачны, ✂.